Перайсці да зместу

Заява Беларускага Прадстаўніцтва ў Літоўскай Тарыбе (7 ліпеня 1919)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заява Беларускага Прадстаўніцтва ў Літоўскай Тарыбе (7 ліпеня 1919)
Заява

7 ліпеня 1919
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 373-374
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 35 аркуш 12; фонд 582 вопіс 2 справа 35 аркуш 30; фонд 582 вопіс 2 справа 33 аркуш 16 (па-француску)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларускае Прэдстауніцтво
Літоускай Дзяржаунай Рады.

ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ
ПАНУ ПРЭЗЭСУ МІНІСТРАУ
ЛІТОУСКАГА УРАДУ.


ДАСТОЙНЫ ПАНЕ.

Беларускае Прэдстауніцтво Літоускай Дзяржаунай Рады (Тарыбы) азнаеміушыся з мэморіялам зложаным Міжнароднай Мірнай Конфэрэнціі у Парыжы, п. Домініком Семашко, зазначае: а) што тэкст пададзенаго ім мэморьялу, перад паданьнем Конфэрэнціі ня быу вядомы нашаму Прэдстауніцтву, а дзеля гэтаго не выяуляе сабой голасу Белорускаго Прэдстаўніцтва Літоўскай Дзяржаунай Рады, і б) у сваім мэморьяле п. Домінік Семашко дапусьціу грубых перадзержак прыводзячы пункты умовы, на якіх Віленская Беларуская Рада згодзілася паслаць сваіх прэдстаунікау у Літоускую Дзержауную Раду (Тарыбу); а дзеля гэтаго мы, Беларускае Прэдстауніцтво Літоўскай Дзяржаунай Рады, просім давясьці да ведама п. Домініка Семашко, што яго ня можам на Мірной Конфэрэнціі у Парыжу лічыць за свайго прэдстауніка.

При гэтым прыпамінаем Вашай Дастойнасьці, што паводле нашай умовы з Літоускім Прэдстауніцтвом, на Мірной Конфэрэнціі у Парыжу павінны былі быць два прэдстаунікі ад беларусау у складзе Літоускай Дэлегацыі, і просім выясьненьня, чаму умова наша да гэтуль ня выпаунена.

Старшыня Беларускаго Прэдстауніцтва

Літоускай Дзержаунай Рады: (подпісау) Ластоускі

Згодна: (подпісау) Крэчэўскі

З копіяй згодна ЛЗаяц

С копіей згодна: Радны Беларускай Дэлегацыі у Бэрліне Белевіч