Перайсці да зместу

Заява Беларускага Прадстаўніцтва ў Літоўскай Тарыбе (27 чэрвеня 1919)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заява Беларускага Прадстаўніцтва ў Літоўскай Тарыбе (27 чэрвеня 1919)
Заява

27 чэрвеня 1919
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 366-367
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 35 аркушы 9-10; фонд 582 вопіс 2 справа 35 аркуш 29 і адваротны бок; фонд 582 вопіс 2 справа 33 аркушы 14-15 (па-француску)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларускае Прэдстауніцтво
у Літоускай Дзержаунай
Радзе,
27 чэрвеня 1919 году
№ 28

У Камссію па апрацаваньню закону аб выборах

у Устаноучы Сойм.

На нарадзе Беларусскаго Прэдстауніцтва у Дзержаунай Літоускай Радзе, з учасьцем беларускіх грамадскіх дзеячоу, была заслухана прапазыцыя аб учасьці беларусоу у Каміссіі па апрацаваньню закону аб выбарах у Устаноўчы Сойм Літвы і пастаноулено:

Дзеля таго, што першапачатковая умова Віленскай Беларускай Рады з Тарыбай да гэтуль не праведзена у жыцьце і што Літоускі Урад нават не адповедае на беларускіе пратэсты і запытаньня;

абойдзен маучаньнем пратэст Старшыні Беларускаго Прэдстауніцтва у Літоускай Дзержаунай Радзе пададзеный праз Бэрлінское Літоуское Пасольство у справе агульнадзержауных знакау, якіе друкуюцца у адной толькі літоўскай, зусім не зразумелай беларусам мове;

Праэкт упарадкаваньне адносин Беларускай часьці Літвы да літоускай часьці пададзены п. Прэзыдэнту, п. Старшыні Рады Міністрау і Прэзыдіуму Тарыбы, Беларускім Прэдстауніцтвам у Літоускай Дзержаунай Радзе, да гэтуль ляжыць пад сукном;

На заяву Старшыні Беларускаго Прэдстауніцтва, проці мэморандума п. Семашко на Мірную Конфэрэнцію у Парыжы, і на запытаньне чаму да гэтуль, згодна з нашай першапачатковай умовай, у Парыжы нема другого прэдстауніка ад беларусоу, так сама нема ніякай адпаведзі; ігнараваньне слушных патрэб Беларускай стараны, Беларускае Прэдстауніцтво у праве лічыць, што Літоускі Урад кіруецца да анэксіі беларускай тэррыторыі, уключанай ім у свае граніцы, а не да супольнаго дзержаунаго будоуніцтва — і таму пастаноулено стрымацца ад працы у Каміссіі па абпрацаваньню закону аб выбарах у Сойм, да куль не будзя одповедзі на вышэй прыведзеные докумэнты і наагул абформлены нашы прауно-дзержауные адносіны; аб чым давясьці да ведама Каміссіі, п. Прэзыдэнта Літоускай Дзержавы, Старшыні Дзержаунай Рады, Міністрау, праз Канцэлярыю Міністра Беларускіх спрау.

(Подпіс:) Старшыня Беларускаго Прэдстаўніцтва у Літоускай Дзержаунай Радзе В.ЛАСТОУСКІ

З арыгіналам згодна: Вып. Аб. Начальніка Канцэлярыі К.ЕЗАВІТОУ

С копіей згодна: Радны Беларускай Дэлегацыі у Бэрліне Белевіч