Перайсці да зместу

Захварбаваныя вершы (1936)/Цягнікі і станцыі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ў бездарожжах блукацца даволі!.. Цягнікі і станцыі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Зацьвітай, родны край, зацьвітай!..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цягнікі і станцыі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цягнікі і станцыі —
Ў шыбе — сонца сполахі —
Родная краіна —
Ты плывеш — плывеш —
Поле —
апяянае Купалай і Коласам
паясамі слуцкімі —
сьцелецца ў бязьмеж —
У гэтай далі сонечнай —
калыхацца сьпевамі —
птушкай лёгкакрылаю ў небасхіле млець —
У гэтай далі сонечнай —
каласамі сьпелымі —
сінім летнім вечарам ціха шапацець.
На шляхох бярозы — шэраньню займгляцца —
Падаючай зоркай —
блісьне сэмафор —
Вечар навявае сэнс дзіўной загадцы
у імгле сінявай пацеркамі зор…
Еду —
еду —
еду…
Цішыня навокал —
Толькі ў сэрцы п’яна —
звонкі перапуд —
Толькі заграхоча —
то замрэ — далёка —
перагонка колаў — разьвясёлы гуд.