Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Элегія

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень Элегія
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Першы сьнег

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭЛЕГІЯ.

Лётаюць срэбныя ніці,
Сумна шапочуць бярозы.
Восень ім кажа: „Засьніце —
Хутка ўжо прыдуць марозы.“
Валяцца з шэлехам лісьці,
Дол усьшлаюць прыгожа.
Вопраткай пышнай калісьці
Дрэвам служылі так гожа.
Плачуць у полі туманы,
Плачуць над лесам смутлівым;
Імі ўсе далі затканы.
Сумна і холадна нівам.
Цяжка ўздыхае прырода;
Больлю сьціскаюцца грудзі.
Зьнікла краса, асалода —
Тое, чым цешылісь людзі…
Так і гады маладыя
Нікнуць у вір цёмнай ночы.
Сэрца і плача і ные:
Зноў іх вярнуць яно хоча.
Але ня прыдуць ніколі
Мілага дзецтва часіны.
Сэрца! ня плач ты ад болі:
Шчасьця ня вернеш хвіліны.