Заранкі (1924)/Чырвоны сьцяг

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Новая жалейка Чырвоны сьцяг
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Хто мы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНЫ СЬЦЯГ.

Працоўны люд уцехай зьяе,
Бо выйшаў ён на вольны шлях;
Надзею ў сэрцы запаляе
Чырвоны вольны сьцяг.

Сяляне вольнай грамадою
Ідуць да працы на палёх,
Узьняўшы моцнаю рукою
Чырвоны вольны сьцяг.

Ў заводах скрозь зьвініць, грахоча;
Кіпіць работа на станкох…
А над заводамі лапоча
Чырвоны вольны сьцяг.

Ваякі голасна сьпяваюць,
Заядлым ворагам на страх,
Гымн волі, а ў руках трымаюць
Чырвоны вольны сьцяг.

Будынак новы мы заклалі;
Вялікі трэба споўніць гмах…
Але дае нам веру й далей
Чырвоны вольны сьцяг.