Заранкі (1924)/У маёвую ноч
← Лійцесь, песьні… | У маёвую ноч Верш Аўтар: Янка Журба 1924 год |
Дзіцячыя гады → |
У МАЁВУЮ НОЧ. Дзень маёвы патух, ноч акрыла зямлю. Я стаю сярод дрэў, што захутаны ў бель; Стаў я ўдаль пазіраць: там, за борам, здалёк Каля саду таемныя цені паўзьлі… Шчабятаў салавейка — каханьня пявец, І здавалася мне, што паветра дрыжыць Ўсё растуць, ўсё званчэй зыкі песьні яго, І узьняўшысь вышэй, месяц стаўся бялей, Напаўняецца дзіўнай уцехай душа А салоўка нямоўчна шчабеча ў кустох. Песьні ўторыць плюскотам спрасоньня рака, А за рэчкай люстранаю гоман чуваць, Там сьпяваюць, шумяць, карагоды зьвіняць, — Сьмех і гоман нясецца над соннай ракой, |