Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/У летні вечар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навальніца У летні вечар
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Сярод прыроды
Іншыя публікацыі гэтага твора: У летні вечар.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЛЕТНІ ВЕЧАР.

Цямнеюць блакітныя далі,
Заціхлі ў палёх галасы,
Плюскочуць дзесь рэчныя хвалі,
Трава ў сьветлых кроплях расы.

Люблю я вячэрняй парою
Адзін у дуброву хадзіць,
Люблю я з чароўнай імглою
Журботныя думкі дзяліць.

Патроху сьціхаюць там болі,
Душа там стаецца мацней,
І думкі імкнуцца на волю, —
Журлівасьць ня цісьне грудзей.

Прасьветлыя мары ўзьвявае,
Крыніца нясе свой плюскот;
На плюскаты вецер зважае —
Ледзь-ледзь скалыхае чарот.

Схіліўшысь над рэчкай бурлівай,
Вярбінкі ў задуме стаяць;
Іх лісьці ў трывозе шумлівай
Там з хваляй аб чымсь гаманяць.

Прыветны мне чуецца шопат
Між гэтых зялёных галін.
Зьнікае жыцьцёвы тут клопат;
Мне лёгка, хоць я і адзін.