Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Песьня ваякоў рэволюцыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раскуты Промэтэй Песьня ваякоў рэволюцыі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Грайце, струны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ ВАЯКОЎ РЭВОЛЮЦЫІ.

Палае золак прамяністы
Над ачуняўшай стараной.
Парваны ланцугі навекі,
І схамянуўся люд душой.

Магутны гімн нясецца вольна,
І думкі рвуцца на прастор.
У нашых песьнях працы й волі
Узьлёт да сонца і да зор.

Ў праменьнях золаку мы бачым
Усход шчасьлівага жыцьця:
Дзе нёсся енк людзей пакутных,
Навек ня будзе там ныцьця!

Мы весьнікі сусьветнай волі,
Наш з кожным днём ўзрастае лік.
Да вас, таварышы краеў ўсіх,
Мы шлём магутны упарты клік:

Ўставайце, сябры ўсіх абшараў.
К астатней йдзіце барацьбе,
Зруйнуйце лад стары й будуйце
Жыцьцё вы новае сабе!