Заранкі (1924)/Песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Незабудкі Песьня
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Ноктурно
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ.

Зялёная дубровачка,
Чаму зашумела?
Маладая дзяўчыначка,
Чаму спахмурнела

Чаму, вецер злы, з дубровы
Лісьце ўсё зганяеш?
Чаму часта так, дзяўчынка,
Сьлёзы ты губляеш?
Ах вы, людзі, добры людзі,
Як мне ня тужыці,
Калі чуе маё сэрца:
З мілым мне ня жыці!
На дарозе нас спаткалі
Тут благія людзі,
Разлучылі мяне з мілым…
Жальба цісьне грудзі.
Ой, пайду я ў лютым горы
Ды у чыста поле;
Пашукаю я там пільна
Сабе лепшай долі.
Вее вецер на прасторы;
Мчацца чорны хмары;
Цёмна ў сэрцы, сьвятла мала
І на ўсім абшары.
Сівер сьвішча і скагоча,
Лісьце падганяе.
Маё беднае сардэчка
Жальба надрывае.