Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/На спатканьне сонцу…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арол На спатканьне сонцу…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Зорныя далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На спатканьне сонцу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СПАТКАНЬНЕ СОНЦУ…

На спатканьне сонцу
Мы ідзём з табой.
Зелянеюць дрэвы
Увакол сьцяной…
Там за ціхай рэчкай,
Міленькай сваей
У кустох зялёных
Сьвіснуў салавей.
Мілая дзяўчына,
Пасядзім з табой:
Хай ўладае сонца
Нашаю душой.
Мілая дзяўчына,
Песьню засьпявай!
Хай-жа усьміхнецца
Нам прасьветлы май:
Твая песьня гучна
Дасьць уцеху мне.
Дык сьпявай-жа гымны
Сонцу і вясьне!