Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Зорныя далі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На спатканьне сонцу… Зорныя далі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Да сьветлых зор

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗОРНЫЯ ДАЛІ.

І пуста і страшна мне часам бывае
І ў сэрца ўядаецца жаль.
Ах, як-жа прынадна заве-падзывае
Мяне безьмяжовая даль!

З якой-бы уцехай, здаецца, узьвіўся
Ў той дзіўны, нязьведаны мір;
Нуды, неспакою забыўся-б, пазбыўся —
Якая-б наўкол была шыр

Там моцныя-б сонца праменьні блішчалі;
Мой смутак навекі-бы зьнік.
Як лёгка-б і вольна там грудзі ўздыхалі, —
І дуж-бы я стаў і вялік!

Даведаўся-б там аб жыцьці я цудоўным
Бязьлікіх міргаючых зор,
Што вабяць мяне сваім бляскам чароўным
Змаленства ў далёкі прастор…