Залацісты вечар дагарае;
Ўсё пурпурам захаду абліта.
Рэчка чырванеецца пажарам;
За ракой, на ўзгорку, дрэме жыта.
Лес стаіць, нібы зачараваны,
А над лесам пышная зарніца.
Сонца пацалунак разьвітальны
Шле галінкам і агнём іскрыцца.
Я прышоў перад заходам сонца,
Я прышоў у пушчу адзінокі. Мне шкада, што ў гэты дзіўны вечар
Не са мной ты, сябар мой далёкі.
Я успомніў, як калісь з табою
Ў гэты самы гай мы прыхадзілі,
Як сьпявалі песьні разам з лесам,
З ім свае і думкі мы дзялілі.
А цяпер… адзін сюды хаджу я…
Адгукніся, кветка, адгукніся!
На знаёмай сьцежцы марай сьветлай
Хоць на момант, мілая, зьявіся!..
|