Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Дзеткам/Пастушок

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пчолка Пастушок
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Улетку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСТУШОК.

Сонца толькі што ўзышло,
Шле наўкол сваё сьвятло.

Выйшаў з хаты пастушок
І зайграў ён у ражок.

Пастушок: „Ту-гу, ту-гу!..
Добра будзе на лугу

Майму стадку пагуляць,
Роснай траўкі пашчыпаць“.

І кароўкі ўміг яму
Адказалі: „Му-му-му!..

Будзем цэлы дзень гуляць,
Траўку, красачкі шчыпаць.

Каб спачыць нам у цяньку,
Пабываем і ў гайку.

Там крыніца б‘е струёй;
Будзем піць вадзіцу ў ёй.

А як прыдзе ў поле змрок,
Сонца зьнікне за лясок, —

Зноў у вёску вечарком
Прыдзем з смачным малачком“.