Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Годзе плакаць!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьняром жальбы Годзе плакаць!
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Гымн працы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГОДЗЕ ПЛАКАЦЬ!…

Годзе плакаць, сумаваці,
Годзе сьлёзы ліць дарэмна!
Жыцьцё новае заве нас;
Зьнікла праца пад‘ярэмна.

Голас гучны, голас звонкі,
Сьпеў вясёлы, гэй, прасьніся,
Пранясіся песьняй дзіўнай,
Думкай-казкай адзавіся!

Гэй, да працы падымайся,
Люд прыспаны, схамяніся:
Час на сьвет зірнуць бадзёра;
З песьняй лружнай узьніміся!

Не спалохнуць нас прынукі,
Нам ня страшны рэкі поту.
К ліху-ж жудасныя думкі!..
Дружна выйдзем на работу!

Хай з вясёлай песьняй праца
Хутка спорыцца у жыцьці.
Новых думак, песьняў, сьмеху
Не шкадуйце, пакажыце!

Дык-жа годзе сумаваці,
Годзе сьлёзы ліць дарэмна!
Жыцьцё новае заве нас;
Зьнікла праца пад‘ярэмна!