Загад № 6/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Загад № 6 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад
Аўтар: Міхась Ганько
15 студзеня 1944 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень, б. 10
Загад № 7/44 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Загад № 6
Шэфа Кіраўнічага Штабу С Б М

Гор. Менск

15 студзеня 1944 г.

У Зьвяз Гэрояў СБМ залічаю: старшага юнака Янку Сідаровіча (1925 — 1943), Глыбокае.

Аддаў жыцьцё для Бацькаўшчыны і будзе вечна жыць між нас.

М. Ганько

Шэф-праваднік

Старшы юнак Янка СІДАРОВІЧ

25 сьнежня 1943 г. загінуў ад рук подлых бандытаў сябра Саюзу Беларускае Моладзі старшы юнак Янка Сідаровіч.

Нарадзіўся ён у 1924 г. у вёсцы Курапольле Пастаўскага павету Глыбоцкай акругі. З раньніх гадоў ён лятуцеў аб вольнай і шчасьлівай Бацькаўшчыне і імкнуўся змагацца з ейнымі зорагамі.

Апошнім часам вучыўся у Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі у Паставах. У часе зімовых канікулаў выбраўся быў у сваю родную вёску, каб адведаць старых ужо бацькоў і правесьці з імі радаснае каляднае сьвята.

Але аб ягоным побыце у вёсцы даведаліся бандыты і пастанавілі папробаваць цьвёрдасьці юнацкае волі. Прыйшоўшы да яго у хату, яны далі яму да выбару тры рэчы: апаганіць юнацкую уніформу, аддаўшы яе у іхныя агідныя рукі, зрадзіць і выдаць сваіх сяброў—або сьмерць.

Спачатку Янка ня ведаў, што яму выбіраць: яму шкада было маладога жыцьця. Але тут прыпомніўся яму дзясяты юнацкі запавет, дык зьніклі і апошнія сумляваньні і ён горда адказаў: «Лепш згіну, але ня зраджу сяброў і не апаганю сваёй уніформы!»

Такога адказу бандыты не спадзяваліся: іх агарнула страшэнная злосьць і яны пастанавілі расправіцца з юнаком пасвойму. Забралі яго з роднае хаты і ужо назаўсёды…

Ягонае імя і чын ніколі не загінуць у нашай памяці. Мы усе хочам быць такія, як ён, хочам усе быць мужнымі і ахвярнымі гэроямі!