Перайсці да зместу

Дзесяць запаветаў юнака і юначкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзесяць запаветаў юнака і юначкі
Дакумэнт

публікацыя: ліпень 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 9

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕСЯЦЬ ЗАПАВЕТАЎ
ЮНАКА І ЮНАЧКІ

1. Любі свой народ і родны край над усё на сьвеце і цэлае жыцьцё сваё ахвяруй за службу для ягонага шчасьця і дабрабыту.

2. Вывучай слаўную мінуўшчыну свайго народу, пазнавай прыгаство і багацьце свае Бацькаўшчыны і памятай, што яе вызвалялі нямецкія героі на загад Правадыра Адольфа Гітлера.

3. Шануй сваю родную мову, родныя песьні і казкі і дбай аб разьвіцьцё і пашырэньне беларускае культуры.

4. Дбай аб здароўе і чысьціню свайго цела і сцеражыся п’янства, курэньня і разбэшчанасьці, бо Ты павінен захаваць Тваю сілу для Твайго народу.

5. Шануй і любі працу, бо толькі праца людзкога духу і рук стварае усё вялікае, добрае і прыгожае.

6. Будзь мужным і гордым змагаром за свае ідэалы, ламай усе перашкоды і не аддавайся у няволю слабасьці духу.

7. Трымай высака свой гонар і цурайся усіх, хто пэцкае сябе хлусьнёй, брыдкой лаянкай і ня трымае слова.

8. Слухай заўсёды сваіх кіраўнікоў, шануй старэйшых і старэнна выконвай нават найдрабнейшы абавязак, бо вялікія справы паўстаюць із драбніцаў.

9. Юнак! Памятай, што Ты будучы грамадзянін, вучыся сумленна жыць, шчыра працаваць і мужна змагацца.

Юначка! Памятай, што Ты будучая жонка і маці, вучыся быць вернай, гаспадарнай і працавітай.

10. Памятай, што шчасьце, гонар і слава Бацькаўшчыны вышэй і даражэй за дабрабыт і жыцьцё адзінкі і хто памірае за Бацькаўшчыну, той вечна жывець у народзе!