Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Песьня свабоды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маладому песьняру Песьня свабоды
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Вокліч мой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня свабоды.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ СВАБОДЫ

Родны наш краю, вечнай пакуты,
Зноў ты ў праменях свабоды,
З громам упалі жалезныя путы, —
К сонцу ідзеце, народы.

Зьдзек, паняверка, царства тырана,
Нашую нішчылі сілу;
Штык белай Польшчы, найміты пана.
Гналі бядноту ў магілу.

Вось прычакалі лепшай мы долі,
Слава героям Усходу!
Вы нясеце ўсім роўнасьць і волю,
Промень жыцьця для народу.

Сьцяг ваш пабеды хай разаўецца,
Дзе вісіць чорная хмара…
Ветрам усходнім хай панясецца
Іскра сьвятога пажара.

Хай загарыцца ўвесь сьвет багаты,
Дымам закрыецца неба…
Будуць ахвяраю людзі і хаты, —
Новае ўсё для нас трэба.

Сонца ня згасьне… Хутка на сьвеце
Згніўшае ляжа у труны…
Шчырае дзякуй скажуць нам дзеці
Будучай сьветлай комуны.

1920 г.