Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Ваш сьцяг абаронім

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Званар Ваш сьцяг абаронім
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Адплата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ваш сьцяг абаронім.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАШ СЬЦЯГ АБАРОНІМ

(Памяці пецярбускіх рабочых, расстрэленых 9 студзеня 1905 г.).

І цяпер нібы енкі чуваць
Бедных матак, галодных дзяцей.
Як цар рускі загад даў страляць
Ля палацу рабочых людзей.

Кроў лілася ракою тады
(Бо тырану было яшчэ мала…
Тэй крыві засталіся сьляды, —
Сьцяг працоўны яна хварбавала.

Час мінуў… Загінуў той цар…
Трон паломан работніцкім рухам…
І узьняўся вялікі пажар,
Які іскраю быў ў Пецярбургу.

Ён спаліў ўсю няволю і зьдзек,
Дым ахвяры данёс аж да неба…
І стаў вольны цяпер чалавек,
Стаў жыцьцё будаваць ён, як трэба,

Дык хай жданай свабоды агонь,
Няхай грэе хоць вашы магілы,
Няхай праўду раскажа, ня сон,
Над магілаю крыж вам пахілы.

А мы песьню сьпяем вам свабоды
Гучна так, каб пачулі ў зямлі,
Што ваш сьцяг абароняць народы,
За які ў барацьбе вы ляглі.

1921 г.