Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Адплата

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ваш сьцяг абаронім Адплата
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Разьвітаньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адплата (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДПЛАТА


Ноч прышла… Ад дыму хмары…
Адусюль нясецца крык…
Горад Менск увесь ў пажары, —
Баль спраўляе польскі штык!..

Сэрца роднае краіны,
Колькі ты нясеш ахвяр:
Дзе ні глянь — адны руіны. —
Гэта Польшчы белай дар.

Найміт шляхціца-магната,
Польскай арміі салдат,
Беднату б‘е, коле брата,
Адступаючы назад…

А здалёку песьні чутны:
Йдзе чырвоны барацьбіт!
Ён свабодны і магутны…
Гэй, дрыжы, капіталіст!

І чакае люд працоўны,
Покуль выгляне прамень,
І заместа ночы цёмнай
Прыдзе жданы ясны дзень…

Вось і раніца… Ўздыхнулі!
Люд працоўны стаў вялік.
І зладзеям сьмерці кулі
Шле ўздагон чырвоны штык!

1920 г.