Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Беларусы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кавалю Беларусы
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Да моладзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусы (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСЫ

Родная зямелька
Крывёю заліта,
Лес, балоты, поле
Курганамі ўзрыта,

Родная зямелька
Ворагаў змагала…
Цяпер волі зорка
Над ёй зазіяла.

Родная зямелька
Мусіць ‘шчэ змагацца…
Ідзе ў бой, хто хоча
Беларусам звацца…

Родная зямелька
Жыць хоча раздольна…
Што мілей для сэрца,
Як краіна вольна?

Родная зямелька
Ў бой апошні кліча…
Йдзе, хто хоча волі,
Дык сынам заліча!

1920 г.