Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Жаданьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Ноч прыйшла туманная…) Жаданьне
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Даўгая, вастрожная ноч…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Ноч прыйшла туманная,
Ня чутно ўжо гулу…
Казкаю вясьнянаю
Беларусь заснула…
Зоркі ткуць ëй хораша
Узоры чароўныя,
Ходзіць месяц сторажам
Над ёю, князёўнаю.
Скачуць і сьпяваюць
Русалкі прыгожыя…
Дрэмле ля ручая
Лясун заварожаны…
Серабраць між соснамі
Просьветы цудоўныя…
Сьпіць у царсьтве сосьненым
Беларусь працоўная.

1930.