Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Даўгая, вастрожная ноч…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жаданьне ⁂ (Даўгая, вастрожная ноч…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Вясковая ідылія

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Даўгая, вастрожная ноч,
Здаецца яна без канца
І думак ня ў моч перамоч —
Наўкол цішыня, цішыня…
Прысьнілась мне вёска, рад хат…
Як змучаны працай цяжкой
Я соладка піў арамат
Прасторных, радзімых палёў.
Над грэбляй (на сьхіле нябёс)
Чароўная зорка ўзыйшла…
Скрыпеў запазьніўшыся воз…
Усюды зьвінела журба…
Цяпер у вастрозе, бяз сіл,
Я ўспомніў мінулыя дні
І ў сэрцы бунтарскі прыліў
Мне думку падаў аб жыцьці…

Лукішкі 22/VІ 28.