Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Ноч прыйшла туманная…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (З кута на хату вышчарылась…) ⁂ (Ноч прыйшла туманная…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Жаданьне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

З кута на хату вышчарылась
Печка, як чорны кот…
На сьценках мухі рояцца,
Як бы на нейкі сход…

А побач у парадачку
Вартуюць рагачы…
Хтось стогнучы — гаворачы
Разьлёгся на пячы.

Праз вокны зачарнелыя
Ўрываецца вясна…
Чарпаюцца ў шыбіны
Праменьчыкі сьвятла…

У садзе сьвішча, чохкае
Вясёлы салавей…
На печцы нехта вохкае
І стогне ўсё мацней…

1929 Пружаны.