Перайсці да зместу

Еўгеній Онегін/Прысвячэнне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Еўгеній Онегін - Прысвячэнне
Раман у вершах
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1833
Арыгінальная назва: Посвящение
Пераклад: Алесь Дудар
Глава першая

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Pétri de vanité il avait encore plus de cette espèce d’orgueil qui fait avouer avec la même indifférence les bonnes comme les mauvaises actions, suite d’un sentiment de supériorité, peut-être imaginaire.


Tiré d’une lettre particulière


* * *


Не ў думцы горды свет забавіць,
Уважлівасці дружбы рад,
Хацеў бы я табе прадставіць
Пасуючы табе заклад.
Пасуючы душы прыветнай
Багатай мараю святой,
Паэзіяй жывой і светлай
Высокай думкай, прастатой;
Ды так і быць — рукою ветлай
Прымі ты збор барвовых глаў,
І сумных, і крыху дзівацкіх,
Прастанародных і мастацкіх,
Нямудры плён маіх забаў.
Бяссонніц, лёгкіх парыванняў,
Няспелых і завяўшых лет,
Халодных розуму пазнанняў
І сэрца жаласных замет.