Перайсці да зместу

Дудка беларуская (1922, Коўна)/З кірмашу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думка З кірмашу
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1922 год
Падарожныя жыды
Іншыя публікацыі гэтага твора: З кірмашу (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З КІРМАШУ.

Гэй, ляці кабыла, хоць ты падарвіся,
Бо мяне чакае там мая Людвіся.
Чакае, чакае, аж выйшла за дзьверы,
Вот ужо і поўнач, а ня есьць вячэры.
Зварыла зацірку, дык аж гоне сьлінку,
Малачком збяліла, як тую сьняжынку!
Гэй, ляці-ж кабыла, па пнёх, па каменьнях,
Бо яна чакае уся у пламеньнях,
Уся у пламеньнях ад аднэй мілосьці!..
Гэй, ляці, кабыла, каб ня сьпелі госьці.
Гэй, басуй, басуй-жа, мая ты кабыла,
Каб жонка не спала, дзьверы адчыніла.
Маскалі-ж у вёсцы яшчэ не паснулі, —
Праляці-ж кабылка, каб яны ня чулі!
Рві, кабыла, жыва, вязу я гасьцінчык; —
Ці хустку чырвону, ці валовы бічык;
Гэй, вязу гасьцінчык, вязу кірмашовы,
Ці новую хустку, або і біч новы!