Перайсці да зместу

Дудка беларуская (1922, Вільня)/Воўк і авечка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У судзе Воўк і авечка
Байка
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1922 год
Мая хата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Воўк і авечка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Воўк і авечка.

Злавіў воўк ягнятка
І панёс жывое!
Плачуць сын і матка,
Як бабры абое.
Воўк над маткай зьлітаваўся,
Як які аконам,
У аўчынку перабраўся
Ды ідзець з паклонам.
„Прыйшоў, кажа, я здалочку
Расказаць пані авечцы
Добру вестку аб сыночку: —
Як яму цяпер жывецца.
Не пазнала-б ты ніколі,
Такі стаў дасужы,
І жывець сабе на волі,
Без бяды. бяз нужы,
Зубы вырасьлі з клыкамі,
І адпалі рожкі,
Ножкі цяпер з кіпцюрамі,
Хвост даўжэйшы трошкі.
І ўжо воўка не баіцца,
У хлеў ніхто ня гоне;
Мае чым абараніцца,
І другіх бароне!
Прыйдзі, імасьць, да нас у госьці,
Справім сабе вечарынку:
Будзе мяса, будзе косьці,
Будзем есьць без адпачынку!“
— „Дзякуй, дзякуй ягамосьці
За весьці такія!
Няхай прыйдзе сын у госьці,
Пагляджу ці вые?
Бо кажуць, між вамі
Трэба выць ваўкамі.
Я-ж павоўчу ня умею
Ні выць, ні есці, ні лгаць.
Ды скінь скурку, дабрадзею,
Бо… зубкі відаць“.

І авечка, хоць дурная,
А ваўка-ж пазнае!