Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Сёньня вочы свае праглядзеў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Высіцца, высіцца арка…) ⁂ (Сёньня вочы свае праглядзеў…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Смутак сьлязой адцьвітае на скронях…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сёньня
вочы свае праглядзеў…
Хараство,
прыгажосьць
у палёх.
Расьцьвітае
там сонечны дзень
і туман
над далінай ня лёг.
А помню,
мяне ён пужаў:
здавалася,
зданьні
выходзяць з яго.
Ўсю істоту
ахопліваў жах, —
уцякаў
у дуброву бягом,
І адтуль галасіў:
ня пужай,
не заві, —
ў тваёй шэрані
скрухі падзол.
Над мінулым
залом я завіў,
мне ня страшна
сьцюдзёная золь!

13/IV — 26 г.