Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Смутак сьлязой адцьвітае на скронях…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Сёньня вочы свае праглядзеў…) ⁂ (Смутак сьлязой адцьвітае на скронях…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Ой за лугам, лесам разьвясёлая зара…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Смутак сьлязой адцьвітае на скронях…
Дайце мне, дайце мне новых настрояў!

Песьню злажу на вясёла-хмялёвы я лад,
светлае раньне ў палёх сустракае мой брат.

Шолах кляновы чупрыну яго хай разьвее…
Ціхая радасьць! Песень маіх залатая завея!

Хочацца сёньня ў вянок мне усьмешку завіць, —
хай яе спырскаюць сьвежыя колеры чыстых зарніц.

Шчодра рассыпаны росы на клёнах, —
смутак сьлязой адцьвітае на скронях.