Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Сьлязіны буйныя упалі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Дружбакоў-таварышаў ня маю…) ⁂ (Сьлязіны буйныя упалі…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (На сэрцы раны ёсьць…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сьлязіны буйныя упалі, —
ў іх сэрца разарвала жаль.
Завіўся ночы чорны шаль,
брыльлянцяцца расою далі, —
сьлязіны буйныя упалі.

Шчыміць балюча крыўды рана, —
не загаіць яе вачам.
Няўжо мне, сьцяўшы боль, маўчаць
і аж да самай сьветлай рані?
Шчыміць балюча крыўды рана.
Пайду да быстрае крыніцы
і гора, сум свой разьнясу.
Я сьлёзы агарну ў красу,
а не ўпаду да ног я ніцам.
Пайду да быстрае крыніцы.
Сьлязіны буйныя упалі, —
ў іх сэрца разарвала жаль.
Завіўся ночы чорны шаль,
брыльлянцяцца расою далі, —
сьлязіны буйныя упалі.