Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Оркестры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Панская навала Оркестры
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Рабіндранат Тагору

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОРКЕСТРЫ

Оркестры, будучнасьць страчайце маршамі!
Я дзень сягоньнешні аддам за заўтрашні.

Напевы з гімнамі — стыхійнай вечнасьці, —
мой дух, маё чало красой уквечаны.

Каменьне дзікае сьлязою точыцца,
З крыніц зямлі вада жывая сочыцца.

Умыйся ёй, мой брат-юнак зьнявераны, —
прадоньне вечнасьці людзьмі нязьмерана.

Оркестры, будучнасьць страчайце маршамі!
Я дзень сягоньнешні аддам за заўтрашні.

29-VII — 26 г.