Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Ой ты, краса палёў далёкіх…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Любыя, мілыя ліпы…) ⁂ (Ой ты, краса палёў далёкіх…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Мэлёдыя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ой ты, краса палёў далёкіх,
зялёнасьць сочнае травы!
Шуміць лісьцё ў павеве лёгкім,

шуміць сасоньнік баравы.
Прастор ты мой, прастор аўсяны,
і вы ў тумане паплавы!

Пайду зарой апаясаны,
спаткацца з госьцем дарагім…
Вятры ўзьвіюцца над лясамі

і мне сьпяюць завейны гімн
Віхры ў стыхійнасьці шалеюць, —
адвечны лямант дораг ім.

Сарву бялявую лілею,
надзею ласкай атулю,
а месяц ухаплю за шлею.

Прастор бязьмежнасьці люблю, —
спавіта сінь у яснацьветы…
Я з ёй узяў свавольны шлюб;
Я сын Зямлі, я сын Плянэты!..

30-V — 26 г.