Перайсці да зместу

Дняпроўскія ўсплёскі (1927)/На кніжнай паліцы/Юрка Гаўрук. «Вясковыя рыскі»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Маладняк“, часопісь, № 10 Юрка Гаўрук. „Вясковыя рыскі“
Крытыка
Аўтар: Янка Расчухраны
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юрка Гаўрук. „Вясковыя рыскі“ выданьне Ц. Б. „Маладняка“ цана 25 к. 77 старонак. Менск 1926 году.

У апавяданьні „Вясковыя рыскі“ Гаўрук дае нарыс вясковага жыцьця ў жніво, але нарыс даволі павярхоўны. Аўтар не змог увайсьці ў жыцьцё вёскі, у яе нутро, успрыняць яе перажываньні, адгэтуль вынікае блядая абмалёўка гэрояў. Асабліва рэльефна выступае гэта павярхоўнасьць у адносінах сялянства да аўтара: Вось, напрыклад, баба, якую ён сустрэў на грэблі, зусім яму незнаёмая, пасьля двух-трэх слоў адчыняе аўтару ўсю сваю душу. Таксама і адносіны другіх гэрояў. Атрымоўваюцца нейкая ідылічнасьць, нежыцьцёвасьць, малюнку. Найбольш яскрава ўяўляецца Хвядора. Гэта ўпоўне закончаная фігура, але не тыпічная. У вёсцы даволі рэдка сустракаюцца гэткія натуры менавіта ў такім яскравым праяўленьні, як гэта прадставіў Гаўрук. Язык просты, зразумелы, прыстасаваны да шырокіх колаў сялянства, але гэта прастата асабліва ў апісаньнях, якіх даволі многа, зацямняе мастацкасьць. Некаторыя месцы паражаюць сваёй натуральнасьцю, ад іх пахне сапраўднай вёскай з яе песьнямі, казкамі і павер‘ямі. Ёсьць многа і слабых месц, прыкладам, размова аб пагодзе, гэта ўжо — надта шаблённа. Наогул па мастацкасьці, твор стаіць невысока. У заключэньне можна сказаць, што апавяданьне Гаўрука гэта — неглыбокія „Вясковыя рыскі“, а не сапраўдныя рысы вясковага жыцьця.

Янка Расчухраны.