Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з зоолёгіі/Вошчуп і зрок
Выгляд
← Нюх | Вошчуп і зрок Апавяданьне Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Осязание и зрение Пераклад: Макар Краўцоў |
Шаўкавічны чарвяк → |
ВОШЧУП і ЗРОК
Запляці паказальны палец з сярэднім і заплеценымі пальцамі дакранайся да маленечкае кулькі так, каб яна пачулася паміж абодвух пальцаў, а сам заплюшч вочы. Табе здаецца што дзьве кулькі. Расплюшч вочы, — убачыш, што адна кулька. Пальцы ашукалі, а вочы паправілі.
Паглядзі (лепш за ўсё збоку) на добрае чыстае люстра: табе здаецца, што гэта — вакно або дзьверы і што там, ззаду, нешта ёсьць. Абмацай пальцам, — убачыш, што гэта люстра. Вочы ашукалі, а пальцы паправілі.