Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Сакол і пятух
Выгляд
← Найлепшыя грушы | Сакол і пятух Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Сокол и петух Пераклад: Макар Краўцоў |
Шакаль і слонь → |
САКОЛ і ПЯТУХ.
Сакол прывык да гаспадара і хадзіў на руку, калі яго клікалі; Пятух уцякаў ад гаспадара і крычаў, калі да яго падходзілі. Сакол і кажа Пятуху:
„У вас, пятухох, няма ўдзячнасьці: відаць халопская парода. Вы толькі, калі галодныя, дык ідзеце да гаспадароў. Ці тое мы, дзікая, птушка: у нас і сілы шмат, і лятаць мы можам быстрэй за ўсіх, а мы не ўцякаем ад людзей, а самі яшчэ ходзім да іх на руку, калі нас клічуць. Мы помнім, што яны кормяць нас.“
Пятух і кажа:
„Вы не ўцякаеце ад людзей таму, што ніколі ня бачылі смажанага сакала, а мы часта-густа бачым смажаныя пятухі.“