Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Птушкі ў сетцы
Выгляд
← Воўк і лук | Птушкі ў сетцы Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Птицы и сети Пераклад: Макар Краўцоў |
Цар і сакол → |
ПТУШКІ ў СЕТЦЫ.
Паляўнічы паставіў каля возера сетку і накрыў шмат птушак. Птушкі былі вялікія, паднялі сетку і паляцелі з ёю. Паляўнічы пабег за птушкамі. Мужык убачыў, што паляўнічы бяжыць, і кажа: „куды бяжыш? Хіба-ж пехатою можна дагнаць птушку?“ Паляўнічы сказаў: „калі-б адна была птушка, дык я не даганіў-бы, а цяпер даганю.“
Гэтак і зрабілася. Як прыйшоў вечар, птушкі пацягнулі на начлег, — кожная ў свой бок: адна да лесу, другая — да балота, трэцяя — ў поле, і ўсе з сеткаю ўпалі на зямлю, і паляўнічы ўзяў іх.