Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Мыш пад сьвірнам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Воўк у пыле Мыш пад сьвірнам
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Мышь под амбаром
Пераклад: Макар Краўцоў
Найлепшыя грушы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЫШ ПАД СЬВІРНАМ.

Жыла адна Мыш пад сьвірнам. Ў падлозе сьвірна была дзірачка, і збожжа сыпалася ў дзірачку. Мышы жыцьцё было добрае, але яна захацела пахваліцца сваім жыцьцём. Прагрызла большую дзірку і паклікала іншых мышэй.

„Хадзеце, — кажа, — да мяне гуляць, корму на ўсіх хопіць.“ Калі яна прывяла мышы, дык убачыла, што дзіркі зусім ня было. Мужык заўважыў вялікую дзіру ў пазлозе і закалаціў яе.