Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Квактуха і кураняты
← Дуб і арэшына | Квактуха і кураняты Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Наседка и цыплята (1873) Пераклад: Макар Краўцоў |
Дзяргач і яго саміца → |
ДУБ і АРЭШЫНА.
Стары Дуб упусьціў з сябе жолуд пад куст Арэшыны. Арэшына сказала Дубу: „ці-ж мала прастору пад тваімі сукамі. Ты лепш кідаў-бы свае жалуды на чыстае месца. Тут мне самой цесна для маіх атожылкаў, і я сама ня кідаю на зямлю сваіх гарэхаў, а аддаю іх людзям“.
„Я жыву 200 гадоў, — сказаў на гэта Дуб, — і дубок з гэтага жалуда пражыве столькі-ж“.
Тады Арэшына ўзлавалася і сказала: „дык я заглушу твой дубок, і ён не пражыве трох дзён.“ Дуб нічога не адказаў, а загадаў расьці свайму сынку з жалуда.
Жалуд намок, лопнуў і ўчапіўся кручком растка ў зямлю, а другі расток пусьціў угару.
Арэшына глушыла яго і не давала сонца. Але дубок цягнуўся ўгару і зрабіўся дужэйшым у цені Арэшыны. Прайшло сто гадоў, Арэшына даўно засохла, а дуб з жалуда падняўся да неба і раскінуў вехаць ува ўсе бакі.