Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Карова і казёл

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзяргач і яго саміца Карова і казёл
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Корова и козел (1873)
Пераклад: Макар Краўцоў
Лісічы хвост

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАРОВА і КАЗЁЛ.

У старое бабы былі сабе Карова ды Казёл. Карова з Казлом разам хадзіла ў стадзе. Карова ўсё круцілася, калі яе даілі. Старая вынесла хлеба з сольлю, дала Карове і прыгаварвала, „ды стой-жа, тпруська; на, на, яшчэ вынясу, толькі стой ціха.“

На другі вечар Казёл уперад за Карову вярнуўся з поля, расставіў ногі і стаў перад старою. Старая замахнулася на яго ручніком, але Казёл стаяў, не варушыўся. Ён помніў, што старая дакляравала хлеба Карове, каб стаяла ціха. Cтарая бачыць, што Казёл не праймаецца, узяла палку і прыбіла яго.

Калі Казёл адыйшоў, старая ізноў пачала карміць Карову хлебам і ўгаварваць яе.

„Няма ў людзях праўды! — падумаў Казёл: — я цішэй за яе стаяў, а мяне пабілі.“

Ён адыйшоў у бок, разьбегся, ударыў у дайніцу, разьліў малако і забіў старую.