Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Журавель і бусел

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сабака і яго цень Журавель і бусел
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Журавль и аист
Пераклад: Макар Краўцоў
Садоўнік і сыны
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖУРАВЕЛЬ і БУСЕЛ.

Мужык расставіў на Жураўлі сеці за тое, што яны зьбівалі ў яго пасеў. У сеці папаліся Жураўлі, з Жураўлямі адзін Бусел.

Бусел і кажа мужыку.

„Ты мяне пусьці: я — не Журавель, а Бусел; мы самыя ганаровыя птушкі; я ў твайго бацькі на хаце жыву. І па пер‘і відаць, што я не Журавель“.

Мужык кажа:

„З Жураўлямі злавіў, з імі і зарэжу”.