Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Алень і ланчук

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Курыца і ластаўка Алень і ланчук
Байка
Аўтар: Эзоп
1928 год
Арыгінальная назва: Олень и ланчук
Пераклад: Макар Краўцоў
Лісіца і вінаград

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЛЕНЬ і ЛАНЧУК.[1]

Ланчук сказаў раз Аленю: „Тата, ты і большы і разьвейшы за сабак, ды яшчэ і рогі ў цябе вялізныя дзеля абароны; чаго-ж ты гэтак баішся сабак?“ Алень засьмяяўся і кажа:

„Праўду кажаш, дзіцятка. Адна бяда, як толькі пачую сабачы брэх, дык не пасьпею падумаць, а ўжо бягу“.


  1. Ланчук — малады алень.