Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Усё растала

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зьвініць каса Усё растала
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Сонца пах

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ўсё растала,
абарвана часам,
як леташні першы сьнег.
Не расчэсвай-жа тугі ў ручайку,
мо‘ яна засьне.

Ой, няпраўда,
ні прыспаць, ні зьнежыць
раньніх вёснаў маладую боль.
Ліпень, ліпень адрунелы,
сэрца не няволь!

Вечар…
Ростань звоніць лісьце
на гладзіне дзікай ля мяжы.
Ліпень, ліпень, ці кахаў калі ты —
родны, памажы!

А пайду
я сьцежкамі ляснымі,
у балота ростань занясу —
распыліць як, дзе-ж рассыпаць
маладосьці сум…

Усё растала,
абарвана часам,
толькі жыцьме маладая боль…
Не расчэсвай-жа тугі ў ручайку,
сэрца не няволь.

1924 г.