Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Заціхаюць бубны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заціхаюць бубны
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Буду, буду сеяць зоры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заціхаюць бубны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




…Пакуль грае сэрца — крок за Рубікон


I


∗     ∗

Заціхаюць бубны,
Замаўчалі гусьлі,
Непагоды-ж стогны не заціхлі выць…
А ці стане сілы,
А ці ўберагуся,
Каб кален ня зьнізіць ды ніжэй травы?..

Я за новай доляй
Насустрэч бяздольлю
Вышаў ўчора ўгору на ўзьбярэжжы ніў.
Паспрачацца з крыўдай, мабыць, сёньня здолею,
Хоць апошні бубен ўсё яшчэ зьвініць.

Але заўтра, заўтра… мо‘ патухнуць вочы,
Валасы абеліць старасьці закон.
Дык у вір жыцьцёвы,
Хвалі хай сакочуць:
Пакуль грае сэрца — крок за Рубікон.
Шлях прарэжуць прорвы ды варожых чараў,

Запляцецца дзікая на ногі дзераза;
Але з перамогай, з сінім птахам шчасьця
Прыплыву стамлёны ў родны кут назад.

Прыплыву назад я к беларускім гоням,
Прытулю да сэрца вербалозы куст…
О, ніхто адгэтуль мяне не прагоніць,
Пакуль ногі ходзяць па рудым пяску.