Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Буду, буду сеяць зоры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заціхаюць бубны Буду, буду сеяць зоры
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Зьвініць каса

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Буду, буду сеяць зоры
над заплаканай калінай.
І прачнецца ў гаі сінячубая сойка,
стане мілага клікаць.

Плынь жыцьця, а дзе твой бераг —
двое птахаў — адно сэрца…
І зьляцяцца здалёк на памёршы цьвет белы;
як раней, у дзень вясеньні.

Пакуль зоры не завянуць,
будзе радасьць з вуснаў ліцца.
І цьвет белы калісь дні юнацтва ўспамяне,
кіне плакаць каліна.