Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
45. Пи́сар 46. Дзеды́
Беларуская народная казка

1911 год
47. Мужы́к и пан

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




46. Дзеды.

Стары, як малы. Усѣ людзи на ста-
расци дзецинеюць. И сабака на стара-
сци не брэшэ. Пастарэў, та й сапсѣў.
Прыказки.

Вѣ́дамо, ў са́мае жни́во ўсѣ пашли́ на рабо́ту; астали́са ў селѣ́ тǒлько стары́е, да малы́е. Малы́е перасыпа́юць песǒчак, або́ з еґо ала́дки пеку́ць, ци я́мачки капа́юць, а стары́е седзя́ць ў кажушкǒх на пры́збах да ґрє́ютца на со́нейку, бо вѣ́дамо, на ста́расци дак и ў лѣ́тку хо́ладно.

От вы́сунулиса сабѣ́ два старэ́нькие дзеды́-сусѣ́дзи, ґрє́ютца на со́нейку да ґледзя́ць, як дзѣ́зи ґуля́юць. Напры́крало им седзѣ́ць без рабо́ты, от адзи́н и ка́жэ, — паведǒм ко́ней на па́шу. — До́брэ, — ка́жэ друґи́, — тǒлько дава́й мы бу́дзем ґавары́ць, бы дзѣ́ци, мǒо ещэ́ й памаладзѣ́ем. — До́бле — ка́жэ други́ дзѣд. Узели́ ены́ ко́ней, вы́вели за село́ ў хмы́зник и пусци́ли на па́шу, а са́ми сѣ́ли й дава́й перасыпа́ць песоча́к. — Дай зло́бим жы́жу. — Зло́бим да спекǒм яе́ценьку. — До́бле, спекǒм. Накла́ли ены́ аґню́ й дава́й пекци́ яе́чню. Спекла́са яе́чня. От адзи́н и ка́жэ: „збѣ́ґай ты, паґлядзи́, ґдзѣ ко́си“. Пабѣ́г адзи́н дзѣд за кусты́, ґлядзѣ́ць ко́ней, а друґи́ тым ча́сам и ззѣ́ў яе́чню. Прыхо́дзиць по́тым той и пыта́е: „а ґдзѣ́-ж яе́ценька?“ — Зи́жа ззѣ́ла — ка́жэ друґи́ дзѣд. Прамаўча́ў той, а по́тым ка́жэ: збѣ́ґай, паґлядзи́, ґдзѣ ко́си. — Друґи́ дзѣд ски́нуў свǒй кажу́х и паце́ґса за кусты́ ґлядзѣ́ць ко́ней. Гэ́ты дзѣд тым ча́сам уски́нуў кажу́х друґоґо дзѣ́да на аґо́нь и дро́ў падлажы́ў. Зґарє́ў кажу́х, як перо́. Прыхо́дзиць той дзѣд и пыта́е: „а ґдзѣ-ж мǒй казусо́к?“ — Зи́жа ззѣла — ка́жэ дзѣд. Тут дава́й ены́ ту́затца за каўтуны́ да ла́ятца на чǒм свѣт стаи́ць. Забы́лиса, што й ґавары́ли, бы дзѣ́ци. Паби́лиса дзеды́ й пашли́ на суд. Су́дзьи пыта́юць, за што ены́ би́лиса. Раска́зваюць дзеды́, як было́. Адзи́н ка́жэ, што друґи́ дзѣд спалиў еґо́ кажу́х. — Кали́ ж то́е было́? — Пыта́е друґи́. — Хиба́ ж ты не памета́еш? А як мы ещэ гаварыли, бы дзѣ́ци. — Як жэ то́е было́ — пыта́юць судзьи. — От перасыпа́ли, — ка́жэ дзѣд, — мы песо́чак, а по́тым зраби́ли жы́жу й дава́й пекци́ яе́ченьку. Спекли́ яе́ченьку: я пашǒў паґледзѣ́ць ко́ней, а е́н уски́нуў мǒй кажу́х на аґо́нь и ка́жэ, што еґо́ жы́жа ззѣ́ла. — Пасмея́лиса судзьи, што дзеды́ здзеци́нели й на ста́расци узду́мали аб тǒм судзи́тца, што ещэ таґды́ было́, як ены́ ґаварыли́, бы дзѣ́ци. — Идзѣ́це вы, старэ́нькие за пѣ́ч да седзѣ́це там ци́хенько — ка́жуць судзьи. Так нячо́ґо й не пара́дзили дзеды́, не слу́хаюць их да й тǒлько.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.