Даўгажданая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Даўгажданая
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/1138



Ты прыйшла ка мне тады,
Як зьвінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

I сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусьне;
Паня ты была, я – пан...
Посьле зноў зацьвіў курган.

Ад мяне пайшла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

(1909)

Глядзіце таксама