Перайсці да зместу

Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/III/Сьпіс беларускіх газэт і журналаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матар’ял аб іншых пісьменьніках Сьпіс беларускіх газэт і журналаў
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1921 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сьпіс болей вядомых беларускіх газэт
і журналаў.

Мужыцкая праўдаКаліноўскага (Беласток, 1863 г.). 2) „Гоман“; нелегальная газэта, друкавалася на гектографе, выхадзіла ў Менску ў канцы 80 гадоў, 3) Беларускія календары Слупскага (Менск, 1892, 1893 г. г.) 4) Беларускі календар Даўнар-Запольскага (Масква, 1898 г.). 5) „Свабода“ (1903 г.), падпольны орган Беларускай Рэволюцыйнай Грамады. 6) „Беларусь“ (Менск, 1905 г.), зачынена на першым нумары, пісана пабеларуску і памаскоўску. 7) „Наша Доля“ (Вільня, 1906 г.) 8) „Наша Ніва“ (Вільня, 1906-1915г. г.) 9) „Маладая Беларусь“ (Пецярбург, 1912-1913 г. г.), першы тоўсты беларускі журнал (160 стр.), друкаваўся лацінкай і гражданкай, выйшла тры сшыткі першай сэрыі, рэдактар-выдавец— суполка „Загляне сонца і ў наша ваконца“. 10) „Саха“ (Вільня, Менск, 1912-1915 г. г.), рэдактар-выдавец А. Уласаў, вядомы беларускі дзеяч і публіцыста (экономіст). 11) „Крапіва“ (Вільня, 1913 г.), сатырычная ілюстраваная аднваднеўка. 12) „Раніца“ (Пецярбург, 1914 г.), студэнцкі журнал, выходзіў пад кіраўніцтвам студэнта К. Душэўскага (цяпер вядомы беларускі дзеяч). 13) „Biełarus“ (Вільня, 1913-1914 г. г.), орган беларускіх адраджэнцаў - клерыкалаў. 14) „Лучынка“ (Менск, 1913-1914 г. г.), месячнік для моладзі. 15) „Гоман“ (Вільня (1916-1918 г. г.) газэта выхадзіла два разы ў тыдзень, друкавалася спачатку толькі лацінкай, патым лацінкай і гражданкай. 16) „Сьветач“ (Пецярбург, 1917 г.), невялічкая газэтка пад кіраўніцтвам Будзькі, вядомага беларускага дзеяча, коопэратара. 17) „Дзяньніца“ (Пецярбург, Масква, 1917-1920 г. г.), бальшавіцкая тыднёвая газэта. 18) „Грамада“ (Менск, 1917 г.), меншавіцкі тыднёвік. 19) „Вольная Беларусь“ (Менск, 1917—1918 г. г.), літэратурна-палітычны тыднёвік пад кіраўніцтвам Я. Лёсіка. 20) „Беларуская Рада“ (Менск, 1917-1918 г. г.), у беларускай і маскоўскай мове. 21) „Беларускі Шлях“ (Менск, 1918 г.)—першая штодзенная беларуская газэта, рэдакт. А. Прушынскі (А. Гарун). 22), „Крывічанін“ (Вільня, 1918 г.), палітычна-літэратурны месячнік пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага (выйшаў адзін нумар за кастрычнік). 23) „Krynica“ (Пецярбург, Менск, Вільня, 1918-1820 г. г.), хрысьціянская тыднёвая газэта, цяпер выходзіць пад кіраўніцтвам ксяндза А. Станкевіча, вядомага беларускага дзеяча, вельмі здольнага публіцысты і лепшага беларускага прамоўцы. 24) „Бѣлоруское эхо“ (Кіеў, 1918 г.)—вялікая тыднёвая газэта з літэратурным аддзелам на беларускай мове. 25) „Чырвоны шлях“ (Пецярбург, 1918 г.) бальшавіцкі журнал. 26) „Весткі“ (Менск, 1919 г.), офіцыяльны орган беларускага бальшавіцкага ўраду. 27) „Грамадзянін“ (Вільня, 1919 г.), орган партыі беларускіх соцыялістаў-рэволюцыянэраў, выходзіў пад кіраўніцтвам Тамаша Грыба. 28) „Беларусь“ (Горадня, 1919 г.). 29) „Зорка“ (Горадня, 1919 г). 30) „Бацькаўшчына“ (Горадня, 1919 г.). 31) „Беларуская думка“ (Вільня, 1919 г.), спачатку выходзіла тры разы ў тыдзень, патым штодзенна (першая беларуская штодзенная газэта ў Вільні), зачынена польскай окупацыйнай уладай. 32) „Беларускае жыцьце“ (Вільня, Менск, 1919—1920 г, г.), ілюстраваны тыднёвік. 33) „Родны край“ (Горадня, 1919 г.), орган беларускіх с.-рэволюцыянэраў, зачынены польскай окупацыйнай ўладай. 34) „Незалежная Беларусь“ (Вільня, 1919 г.), орган беларускай народнай партыі, выходзіла пад кіраўніцтвам беларускага дзеяча Я. Станкевіча, крайняга адраджэнца, 35) „Зорка“ (Менск, з 1919 г.), беларуская газэта польскай „стражы крэсовай“. 36) „Звон“ (Менск, 1919 г.), штодзенная газэта. 37) „Беларусь“ (Менск, з 1919 г.), штодзенная газэта. 38) „Часопісь“ (Коўня, з 1919 г.)—тыднёвы офіцыяльны журнал беларускага міністра ў літоўскім урадзе. 39) „Наша Каляіна“ (Слуцк, 1920 г.), двух-тыднёвая газэта. 40) „На чужыне“ (Рыга, з 1920 г.), ілюстраваны офіцыяльны тыднёвік. 41) „Рунь“ (Менск, з 1920 г.), ілюстрававы літэратурны тыднёвік. 42) „Наша Ніва“ (Вільня, з 1920 г.), перыадычны зборнік, адноўленая газэта „Наша Ніва“. 43) „Незалежная думка“, тыднёвая газэта ў Вільні, 44) „Пагоня“ (Коўня, Вільня, 1920 г. газэта беларускага міністра ў літоўскім урадзе), 45) „Савецкая Беларусь“, (Смаленск, Менск, з 1919 г.), 46) „Работніцка-сялянская Беларусь“, насьценная газэта ў Менску, 1920 г. 47) „Вольны Сьцяг“, ілюстраваны тыднёвік, Менск, 1920 г.

Вільня, Базыліянскія муры.
1919 г.—1920 г.