Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/II/Агульны пагляд

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бібліаграфія Агульны пагляд
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1920 год
Народніцкая пара

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Агульны пагляд на новую беларускую літэратуру.

1. Новая беларуская літэратура ня маець нічога надта выдатнага, сусьветнага. Прычына такога яе разьвіцьця хаваецца ў адсутнасьці нацыянальна-гаспадарстванай незалежнасьці Беларусі і ў несправядлівым соцыяльным парадку. Стаць вялікім пісменьнікам мог-бы толькі нацыянальна і соцыяльна сьвядомы беларус. Тымчасам соцыяльнае зло забівала творчасьць П. Бахрыма, ня пускала ў кнігу народных гутарак і стварала хворую аднабокасьць шляхоцкай літэратуры. Адсутнасьць нацыянальнай незалежнасьці забівала ўсякае разьвіцьце беларускай культуры, забараняла зусім беларускую кнігу і стварала цемнату народа, рэнегатства інтэлігенцыі і нацыянальную несьвядомасьць пісьменьнікаў, каторыя, трэба памятаць, маглі быць толькі з паноў. Пісьменьнік — пан і рэнегат ў ідэолёгіі ня мог стварыць нічога вялікага беларускага, як-бы ён ня быў нацыянален па псыхіцы, мове і жыцьцю.

2. У залежнасьці ад нявысокага агульнага разьвіцьця новай беларускай літэратуры было дужа слабое разьвіцьце прыгожай беларускай прозы за ўвесь гэты час.