Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/I/Залатая пара (16 век)/Верш Пашкевіча

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ай Кітаб Верш Пашкевіча
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1920 год
Сход (17 век)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Верш Пашкевіча.

У вадным старадаўным рукапісу Літоўскага Статута, каторы быў на сховах у бібліатэцы віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, знайшлі цікаўны верш, азагалоўлены гэтак: „Ян-Казімір Пашкевіч рукою ўласнаю пісаў року 1621“. Верш невялічкі:

Польска квітнець лацізнаю.
Літва квітнець русчызнаю;
Бяз той у Польшчы не прабудзеш;
Бяз сей у Ліцьве блазнам будзеш;
Той лаціна язык даець,
Та бяз русі не вытрваець.
Ведзь-жа юж, Русь, іж тва хвала
Па усім сьвеце юж дайзрала;
Весяліся-ж ты, русіне,
Тва слава нікгды ня згіне!

То-ж была яшчэ пара бліскучага ўваччу разьвіцьця нашага слова, і сучасьнікі ня відзелі, што пачаўся сход… І дапраўды, — цяпер таксама зьяўляліся пісьменьнікі, друкавалася шмат кніжок, літэратура жыла. Хіба толькі новы, полемічны тон яе даваў права сказаць аб нейкім пераломе. Тымчасам, гэтая пара была няпрыкметным пачаткам страшнога, мёртвага заняпаду нацыянальна-беларускай духоўнасьці.

Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.


Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.