Перайсці да зместу

Гісторыя ЗША ў дакументах (2014)/XX—XXI стагоддзі/Зварот Прэзідэнта ЗША Дж. У. Буша

З пляцоўкі Вікікрыніцы
«У мяне ёсць мара» М. Л. Кінг Зварот Прэзідэнта ЗША Дж. У. Буша да нацыі 20 сакавіка 2003 г. ў пачатку Другой іракскай вайны
Прамова
Аўтар: Джордж Уокер Буш
2014 год
Арыгінальная назва: G. Bush Jr's. Address to the Nation on March 20, 2003
Пераклад: Андрэй Берастоўскі
Папраўкі да Канстытуцыі ЗША

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Звяртанне Прэзідэнта ЗША Дж. У. Буша да нацыі 20 сакавіка 2003 г. ў пачатку Другой іракскай вайны.

(G.Bush Jr's. Address to the Nation on March 20, 2003)

"Шаноўныя суграмадзяне. Толькі што войскі Амерыкі і яе саюзнікаў распачалі ваенную аперацыю, мэта якой абяззброіць Ірак, вызваліць іракскі народ і абараніць свет ад сур'ёзнай небяспекі.

Я даў загад, каб кааліцыйныя войскі атакавалі выбраныя аб'екты, важныя для вядзення вайны, дзеля таго каб зрабіць Садама Хусейна няздольным весці вайну. Гэтыя атакі - толькі пачатак шырокамасштабнай арганізаванай кампаніі.

Больш за 35 краін даюць нам неабходную падтрымку ад магчымасці карыстання марскімі і ваенна-паветраннымі базамі да перадачы разведданых і лагістычнай інфармацыі аб размяшчэнні вайсковых злучэнняў.

Кожная дзяржава, якая прымае ўдзел у кааліцыі, вырашыла ўзяць на сябе пачэсны абавязак служэння на карысць агульнай абароны.

Звяртаюся да ўсіх мужчын і жаншчын, што служаць у арміі Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе, ад вас залежыць мір у неспакойным рэгіёне і на вас спадзяюцца прыгнечаныя людзі. Мы апраўдаем гэты давер.

Вораг, з якім вы будзеце ваяваць, зведае вашы ўмеласць і адвагу. Людзі, якіх вы вызваляеце, убачаць гонар і высакародны дух амерыканскіх вайскоўцаў.

У гэтай вайне Амерыка процістаіць ворагу, які зневажае канвенцыі аб вядзенні вайны і этычныя прынцыпы.

Садам Хусейн размяшчае іракскія войскі і зброю ў месцах, дзе шмат грамадзянскага насельніцтва, каб паспрабаваць выкарыстаць нявінных мужчын, жаншчын і дзяцей як шчыт для сваіх вайскоўцаў. Гэта будзе яго апошняе злачынства супраць свайго народа.

Хачу, каб і Амерыка, і ўвесь свет ведалі, што войскі кааліцыі будуць рабіць усё магчымае, каб не дазволіць нанясення шкоды мірнаму насельніцтву.

Наземная кампанія ў краіне памерам з Каліфорнію можа цягнуцца дольш і быць цяжэй, чым думаюць некаторыя, а дапамога іракцам пабудаваць адзіную стабільную і свабодную дзяржаву запатрабуе ад нас пастаяннай падтрымкі.

Мы ідзем у Ірак з павагай да яго грамадзян, да іх вялікай цывілізацыі і да іх рэлігійных перакананняў.

У нас няма іншай мэты адносна Ірака, як толькі ліквідаваць пагрозу і вярнуць кантроль над краінай у рукі народа.

Я ведаю, што сем'і нашых вайскоўцаў моляцца, каб тыя вярнуліся дадому здаровымі і як мага хутчэй.

Мільёны амерыканцаў зараз моляцца з вамі за бяспеку дарагіх вам людзей і мірнага насельніцтва Ірака.

Вам належыць удзячнасць і пашана ад усяго амерыканскага народа за тую ахвяру, што вы прыносіце, і ведайце, што наша армія вернецца дадому як толькі яе місія будзе выканана.

Наша краіна ідзе на гэтую вайну неахвотна, але нашы мэты зразумелыя. Народ Злучаных Штатаў, а таксама і нашы сябры і хаўруснікі не будуць чакаць літасці ад злачыннага рэжыму, які пагражае выкарыстаннем зброі масавага знішчэння.

Мы сустрэнем гэту пагрозу зараз з арміяй, авіяцыяй, флотам, берагавой аховай і марской пяхотай, каб потым не прыйшлося сустракаць яе з арміяй пажарных, паліцыі і медыкаў на вуліцах нашых гарадоў.

Цяпер, калі пачаўся канфлікт, адзіная магчымасць яго скараціць - гэта прымаць рашучыя меры, і я завяраю вас, што ў гэтай кампаніі не будзе месца паўмерам, для нас не будзе ніякага іншага заканчэння вайны акрамя перамогі.

Мае суайчыннікі, пагроза нашай краіне і свету міне. Мы пройдзем праз гэты небяспечны час і працягнем мірную працу. Мы абаронім нашу свабоду. Мы прынясем свабоду іншым і пераможам.

Хай Бог блаславіць нашу краіну і яе абаронцаў."

Пераклад з англійскай Андрэя Берастоўскага, 29 кастрычніка 2013 г.