Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Яўгена Ладнова старшынёй беларускай дэлегацыі ў Парыжы
Грамата Рады Народных Міністраў БНР аб прызначэньні Яўгена Ладнова старшынёй беларускай дэлегацыі ў Парыжы Дакумант Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР 29 траўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 764-765 |
Рукапісная копія Вацлава Ластоўскага ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 210. |
Мы Урад Б.Н.Р.[1] нашаму Міністру Загранічных Спраў Еўгенію Ладнову:
1) быць старшынею Беларускай Дэлегацыі у Парыжы, бараніць Незалежнасць і Сувэрэннасць Б.Н.Р. на Міравой Канфэрэнцыі і перад Дзержавамі Антанты і вясці перэгаворы, падаваць і падпісываць дакумэнты выцекаючые з Вашаго званьня і палажэньня;
2) Заключаць і падпісываць тарговые і экономічные умовы, датыкаючые абмену таварамі, прадуктамі прамысловасці і наогул устаноўленьне экономічных і тарговых адносін з Урадам Францыі і таргова-экономічнымі прэдстаўніцтвамі Дзержаў Антанты;
3) Зрабіць ад Імені Ураду Б.Н.Р. грашовую пазыку ад Ураду Францыі на варунках намі Вам паказаных і пазычэные грошы атрымаць;
4) Кааптаваць у склад Дэлегацыі па свайму жаданьню і выбару спэцыалістоў і экспэртоў с правам дарадчаго голасу;
5) Мець печатку з надпісам «Старшыня Дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на Міжнародны Міравы Кангрэс»;
6) Дзеля выпаўненьня вышэўзложаных на Вас абавязкоў надаемо[2] знасіцца, згодна з нормамі міжнародных правоў і абычаёў са усімі Урадовымі Установамі Францыі і Дзержаў Антанты.
7) Прызнаючы карысным і патрэбным устанавіць прыязные і блізкіе адносіны з Урадам Францыі загадываемо Вам прылажыць са сваей стараны усілкоў да таго, каб гэтые прыязные адносіны былі наладжэны і узмацаваны.
Ластоўскі
Старшыня Рады Нар. Мін.
Вальковіч
Кіраўнік Канц.